BE RU EN

У Бішкеку пікетуюць амбасаду Беларусі

  • 10.03.2011, 10:22

У сталіцы Кыргызстана каля будынка Амбасады Беларусі праходзіць пікет.

Арганізатарамі акцыі сталі ўдзельнікі грамадскага руху «7 красавіка». Каля 10 чалавек трымаюць у руках плакаты, на якіх напісана «Курманбек, вярніся і адказвай!», «Лукашэнка, Пабойся Бога!», «Выдайце Бакіева!», «Так жыць нельга!», «Дзе злачынец?».

Людзі, якія сабраліся, патрабуюць экстрадыцыі Курманбека Бакіева ў Кыргызстан.

Апошнія навіны