Лукашэнка - брытанскім бізнесмэнам: Рабіце гэта аператыўна
- 14.03.2011, 14:10
Лукашэнка запрасіў бізнесменаў Вялікабрытаніі і Ірландыі ўдзельнічаць у працэсах прыватызацыі і стварэнні новых вытворчасцяў у краіне.
"Калі ёсць жаданне і імкненне ўдзельнічаць у гэтым працэсе - калі ласка. Калі хочаце ствараць новыя прадпрыемствы, якія будуць працаваць ва ўмовах Мытнага саюза, то тут вам зялёнае святло", - адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў панядзелак у Менску з прадстаўнікамі справавых колаў Вялікабрытаніі і Ірландыі , перадае "Інтэрфакс Захад".
Лукашэнка сказаў, што для бізнеса важныя стабільнасць і прадказальнасць. "Мы гэтым багаццем валодаем і гарантуем інвестару, які сюды прыйдзе, гэтую стабільнасць і прадказальнасць", - сказаў прэзідэнт.
Ён адзначыў, што беларускі бок зацікаўлены ў прадстаўленых бізнесменамі Вялікабрытаніі і Ірландыі прапановах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што калі замежныя партнёры гатовыя працаваць у Беларусі, то "рабіце гэта аператыўна".
У сваю чаргу, кіруючы дырэктар і саўладальнік кампаніі Stemkor (з'яўляецца найбуйнейшым у свеце незалежным гандляром сталлю, партнёр БМЗ) Дэвід Фактар заявіў, што бізнесмены, якія прыбылі ў Беларусь, гатовыя развіваць тут свой бізнес. "Мы знайшлі тут сумленнасць і надзейнасць", - адзначыў ён.