На мяжы затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў
- 14.03.2011, 16:21
На беларуска-польскай мяжы сёння раніцай затрыманы аўтамабіль, у якім ехаў гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў.
На памежным пераходзе Берастовіца-Баброўнікі ў напрамку Польшчы беларускія памежнікі спачатку доўга некуды бегалі і, відаць, раіліся з кіраўніцтвам, пасля чаго забралі ў Сазонава пашпарт.
Легкавы аўтамабіль, у якім разам з ім знаходзяцца яшчэ два чалавекі, адставілі ў бок. Верагодна, мытнікамі будзе праведзены пільны дагляд.
Пад час прэзідэнцкіх выбараў Віктар Сазонаў ужо затрымліваўся на памежных пераходах.
Усяго ж незаконна на мяжы ў лістападзе-снежні мінулага года такія праблемы мелі каля 10 грамадска-палітычных актывістаў і журналістаў Гродзеншчыны. Пазней пераезд мяжы быў беспраблемны. І вось новае затрыманне, якое можа сведчыць аб тым, што на памежных пераходах з'явіліся новыя «чорныя спісы», паведамляе ПЦ "Вясна".