Масавыя прэвентыўныя арышты анархістаў
- 16.03.2011, 10:32
15 сакавіка ў Менску затрымліваліся маладыя людзі, якія, на погляд міліцыі, звязаныя з анархісцкім рухам.
Большасць з іх у мінулым годзе дапытвалі па «справе анархістаў».
Такім чынам сілавікі спрабавалі прадухіліць іх магчымы ўдзел у акцыях, прымеркаваных да Дня адзіных дзеянняў супраць міліцэйскага свавольства, які адзначаецца ў гэты дзень, паведамляе ПЦ «Вясна».
З самай раніцы ў розных раёнах Менска было затрымана каля 15 чалавек.
Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, пры гэтым пратаколы не складаліся і іншыя дзеянні ў дачыненні да затрыманых не праводзіліся. Пасля супрацьзаконнага дзесяцігадзінавага затрымання іх адпусцілі. Паведамляецца таксама, што за дзень да гэтага многіх з затрыманых выклікалі на папраўчыя размовы ў РАУС па месцы жыхарства.