BE RU EN

Кіраўнік МЗС Польшчы: У Беларусі парушаюцца элементарныя правы чалавека

  • 16.03.2011, 15:29

Польшча здзейсніць ўсебаковую падтрымку Беларусі, калі яна пойдзе шляхам рэформаў і перамен.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, прадстаўляючы ў Сейме асновы польскай замежнай палітыкі на 2011-ы год, перадае «Еўрарадыё».

Міністр нагадаў аб «палітыцы абумоўленасці», якая была прынятая ў дачыненні да Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Польшча можа аказаць падтрымку Беларусі, калі яна пойдзе шляхам пераменаў», - сказаў ён, адзначыўшы, што ў цяперашні час рэспубліка «з гэтай дарогі звярнула, парушаючы пры гэтым элементарныя правы чалавека».

Апошнія навіны