Акцыі салідарнасьці ў Полацку і Наваполацку (Фота)
- 16.03.2011, 19:50
Актывісты нядаўна створанага грамадскага аб'яднання «Свабодны рэгіён» распаўсюдзілі ў Полацку і Наваполацку ўлёткі з партрэтамі палітвязняў.
Распаўсюджваліся таксама інфармацыйныя бюлетэні пра лёсы людзей, зняволеных пасля менскіх падзеяў 19 снежня.
Інфармацыйныя бюлетэні і ўлёткі з партрэтамі Ірыны Халіп, Андрэя Саннікава, Аляксандра Атрошчанкава, Наталлі Радзінай і іншых палітвязняў з'явіліся на інфармацыйных тумбах, прыпынках грамадскага транспарту, на дошках абвестак, а таксама ў паштовых скрынях палачан і навапалачан.
Стваральнікі аб'яднання «Свабодны рэгіён» Яўген Парчынскі і Віктар Калеснік працягваюць збор подпісаў за вызваленне палітвязняў, які праводзіўся ў Полацку і Наваполацку ужо на працягу месяца.