Расейскі праваабаронца пакінуў Беларусь
- 18.03.2011, 10:38
Расейскі праваабаронца Андрэй Юраў выканаў патрабаванне беларускіх праваахоўных органаў пакінуць Беларусь, але будзе абскарджваць яго.
«Сёння раніцай Юраў паляцеў з Беларусі авіярэйсам “Мнск-Масква". Выкананае патрабаванне аб тым, каб ён пакінуў краіну на працягу 24 гадзін», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу намеснік старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.
Пры гэтым ён дадаў, што Юраў будзе абскарджваць гэтае рашэнне пашпартна-візавай службы РУУС Савецкага раёна Менска. «Для гэтага ён і складаў дамову з беларускім адвакатам», растлумачыў праваабаронца.
Стэфановіч таксама паведаміў, што расейскі праваабаронца не «згодны з тым, што ён занесены ў спіс асобаў, якім часова абмежаваны ўезд на тэрыторыю Беларусі». «У дачыненні да Юрава ў Менску хацелі распачаць крымінальную справу па арт. 371 "Незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы РБ”. Але паколькі ён заявіў, што не ведаў, што знаходзіцца ў беларускім спісе неўяздных і не быў аб гэтым апавешчаны, то і ехаў у Беларусь на агульных падставах», - адзначыў Стэфановіч.
Як раней паведамляла агенцтва, Юраў быў затрыманы ў Менску ў мінулую сераду ўвечары, правёў ноч у дзяжурнай частцы РУУС Савецкага раёна, а раніцай пашпартна-візавая служба дадзенага РУУС прыняла рашэнне аб тым, што ён павінен на працягу 24 гадзін пакінуць тэрыторыю Беларусі.