КДБ забараніў Рымашэўскаму паездку ў Гомельскую вобласць
- 19.03.2011, 12:31
Візіт на Гомельшчыну планаваўся на 19-20 сакавіка, і папярэдне КДБ даў на яго дазвол.
Але 18 сакавіка гэты дазвол быў адкліканы, і кандыдату ў прэзідэнты, сустаршыні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталю Рымашэўскаму забаранілі паездку.
«Я лічу, што гэта звязана з нядаўнім ўцёкамі ў Чэхію Алеся Міхалевіча», - адзначыў сустаршыня БХД.
У ноч з 13 на 14 сакавіка з Беларусі з'ехаў кандыдат у прэзідэнты Міхалевіч. 18 Сакавіка міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг паведаміў, што палітык папрасіў прытулку ў гэтай краіне.