BE RU EN

Польскі эксперт: Кадафі могуць прыняць у Беларусі

  • 2.03.2011, 14:12

Такую магчымасць не выключае прадстаўнік польскага фонду «Свабода і Дэмакратыя» Томаш Пісула. Праўда, ён «на месцы» Кадафі абраў бы іншую краіну.

У эфіры «Польскага радыё» ён заявіў, што сусветныя дыктатары актыўна супрацоўнічаюць паміж сабой. Таму, мяркуе эксперт, няма асаблівых падставаў сумнявацца ў тым, што Лукашэнка можа даць Муамар Кадафі прытулак, калі лівійскі дыктатар будзе вымушаны пакінуць сваю краіну.

«Аднак Беларусь - занадта халодная краіна для Кадафі. На яго месцы я б накіраваўся ў іншую дзяржаву», - заявіў ён.

Апошнія навіны