На парадку дня Еўразвяза - Лівія і Беларусь
- 21.03.2011, 10:07
Міністры замежных спраў Еўрапейскага звяза збяруцца ў панядзелак у Брусэлі для правядзення Рады.
Рада кіраўнікоў МЗС ЕЗ пройдзе ў двух фарматах - па замежных справах і па агульных пытаннях, абвясціла прэс-служба Рады ЕЗ.
Рада па замежных справах стане працягам серыі інтэнсіўных кансультацый апошніх дзён па Лівіі. Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага звяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, якая ў суботу, 19 сакавіка, ўдзельнічала ў нарадзе кіраўнікоў шэрага дзяржаў ЕЗ і кіраўніцтва ЛАД, якія прынялі рашэнне аб пачатку баявых дзеянняў міжнародных сіл супраць Лівіі, праінфармуе міністраў аб сваіх кансультацыях з міжнароднымі партнёрамі , паведамляе «Інтэрфакс-Захад».
Гэта першая сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЕЗ пасля прыняцця рэзалюцыі 1973 Рады Бяспекі ААН па Лівіі.
Як паведаміла ў пятніцу ў Брусэлі Кэтрын Эштан, гаворка пойдзе і пра сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым. Па ейных словах, рада разгледзіць і ўхваліць ўзгоднены пакет мер у межах доўгатэрміновай падтрымкі ўсяго рэгіёну ў ягонымрамках пераходзе да свабоды і дэмакратыі.
Міністры абмяняюцца поглядамі на становішча ў Японіі ў сувязі з наступствамі землятрусу і цунамі. Сярод іншых тэм парадку дня - становішча ў краінах Сахеля (краіны «засушлівага пояса» Афрыкі ад Маўрытаніі да Судана - ІФ), у Самалі, правы чалавека ў Іране, адносіны з Босніяй і Герцагавінай.
Рада міністраў ЕЗ вернецца да пытання аб палітычных правах у Беларусі. Па паведамленні еўрапейскіх СМІ, спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза, можа папоўніцца за кошт суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічаюць у працэсах па справе аб акцыях пратэсту ў Менску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.
Акрамя таго, «спіс патрабуе некаторых ўдакладненняў» у сувязі з выяўленымі ў ім недакладнасцямі.
У другой палове дня міністры замежных спраў будуць засядаць у фармаце Рады па агульных пытаннях. Галоўны пункт парадку дня - падрыхтоўка саміта Еўрапейскага звяза 24-25 сакавіка, які пераважна будзе прысвечаны фінансавым пытаннях: еўрапейскаму механізму стабільнасці, пакту аб еўра і шасці заканадаўчых праектах па эканамічным кіраванні ЕЗ.
Акрамя таго, на мінулым тыдні кіраўніцтва Еўразвяза абвясціла, што ў парадак дня саміту ўвойдуць таксама пытанні аб Лівіі ў сувязі з пачаткам прымянення рэзалюцыі 1973 Рады Бяспекі ААН, аб становішчы ў Паўночнай Афрыцы ў цэлым, і аб наступствах землятрусу і цунамі ў Японіі.