У Тунісе асудзілі рэпрэсіі ў Беларусі
- 21.03.2011, 10:52
18 сакавіка на міжнароднай канферэнцыі «Пераход да дэмакратыі ў Тунісе» быў прыняты дакумент па сітуацыі ў Беларусі.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі, які прыняў удзел у дадзеным форуме.
Тэкст дакумента прыводзіць ПЦ «Вясна»:
«Мы, удзельнікі Форума за Дэмакратыю ў Тунізіі, безумоўна асуджаем злачынствы, здзейсненыя антыканстытуцыйным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і ў прыватнасці масавыя і суровыя рэпрэсіі, што рушылі за прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года. Арыштаў і жесокому абыходжанню падвергнуліся сотні беларускіх грамадзян.
Мы выказваем нашую салідарнасць з народам і грамадзянскай супольнасцю Беларусі і іхняй барацьбой за дэмакратыю і выкананне правоў чалавека.
Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі, гарантыі незалежнасці правасуддзя і прэсы, а таксама зменаў заканадаўства, якое прадугледжвае крымінальны пераслед праваабаронцаў.
Наш народ напрацягу 23 гадоў змагаўся супраць свавольства і беззаконня, і мы ўпэўненыя, што і вашыя намаганні прынясуць свой плён.
Туніс, 18 сакавіка 2010».