«Макдональдс» пазоваў кандыдатам у прэзідэнты не прад'яўляў
- 21.03.2011, 14:58
Абвінавачванні КДБ неабгрунтаваныя - рэстаран хуткага харчавання прэтэнзій да дэманстрантаў не мае.
Прадстаўнік «Макдональдс» у Беларусі Артур Юран заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода», што ягоная кампанія не выстаўляла прэтэнзій Зміцеру Усу за недаатрыманы прыбытак.
Юран ніяк не пракамэнтаваў выказваньні Уса пра прэтэнзіі, заявіўшы, што не бачыў матэрыялаў крымінальнай справы супраць кандыдата ў прэзідэнты.
Раней з'явілася інфармацыя аб тым, што сетка рэстаранаў хуткага харчавання «Макдональдс» прад'явіла кандыдату ў прэзідэнты Зміцеру Усу рахунак за прыбытак, недаатрыманы падчас вулічнай акцыі 19 снежня 2010 года.
Юран паведаміў, што недаатрыманы прыбытак - службовая інфармацыя, якую кампанія не афішуе.
Прадстаўнік «Макдональдс» таксама паведаміў, што не валодае інфармацыяй аб тым, каб ягоная кампанія за гады працы ў Беларусі падавала пазовы за недаатрыманы прыбытак.
«Следства вынесла абвінавачванні без фактаў. Я буду скардзіцца ў пракуратуру. Яны мне прыпісваюць, а фактаў няма. Нельга выдзіраць сітуацыю з «Макдональдс» са справы», - заявіў Зміцер Ус.
21 сакавіка Ус пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго.