Дыктатар закрывае межы для кіраўніцтва ЕЗ і ЗША
- 21.03.2011, 15:21
Улады Беларусі ў адказ на санкцыі ЕЗ у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў падрыхтавалі «чорны спіс» з больш чым 150 асоб з Еўразвяза і ЗША.
Аб гэтым заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ва ўрадавых колах.
«Зваротныя меры закрануць больш за 150 асоб з краін Еўразвяза і ЗША, сярод якіх старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк, дэпутат Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч і шэраг іншых палітыкаў, парламентарыяў, журналістаў, якія праславіліся найбольш адыёзнымі ініцыятывамі ў дачыненні Беларусі», - адзначыў суразмоўца агенцтва.
Ён заявіў, што “ўжо былі ўведзеныя абмежаванні на выдачу ўязных візаў шэрагу асоб, якія найбольш прадузята і дэструктыўна адносяцца да Рэспублікі Беларусь, якія адыгралі галоўную ролю ў раскручванні крызісу ў адносінах Беларусі і Захаду".
Суразмоўца таксама адзначыў, што «аднымі візавымі санкцыямі Беларусь не мае намеру абмяжоўвацца, і распрацавала таксама шэраг іншых мер у адказ». «Не выключана, што яны закрануць пытанні трансмежнага супрацоўніцтва, дзейнасці на тэрыторыі Беларусі асобных замежных фондаў і няўрадавых арганізацый», - сказала крыніца агенцтва.
Пры гэтым, дададала яна, "прынятыя меры будуць насіць хутчэй прапарцыйны і дыферэнцыраваны, а не люстраны характар па адносінах да санкцый ЕЗ і ЗША".
Як паведамлялася, 31 студзеня Рада ЕЗ увяла візавыя санкцыі ў дачыненні да 157 беларускіх чыноўнікаў на чале з Аляксандрам Лукашэнкам. Мяркуецца, што сёння кіраўнікі МЗС краін ЕЗ прымуць рашэнне аб пашырэнні спісу «неўязных» беларускіх чыноўнікаў.