BE RU EN

ЕЗ папоўніў «чорны спіс» лукашэнкаўцаў

  • 21.03.2011, 15:49

Рада Еўразвяза пашырыла спіс беларускіх афіцыйных асоб, на якіх распаўсюджваюцца абмежавальныя меры ЕЗ.

Як адзначаецца ў камюніке Рады, што засядала на ўзроўні міністраў замежных справаў, гэтае рашэнне прынятае «ў сувязі з сур'ёзнасцю становішча ў Беларусі».

Рада ЕЗ нагадвае, што 25 кастрычніка мінулага году вырашана было ўвесці абмежавальныя меры (забарона на ўезд у ЕЗ і замарожванне еўрапейскіх актываў) у дачыненні да групы беларускіх службовых асоб.

Дадаткова ў гэты «чорны спіс» будуць уключаныя яшчэ 19 беларускіх чыноўнікаў.

Пашыраны спіс будзе апублікаваны ў афіцыйным бюлетэні ЕЗ 22 сакавіка, і новае рашэнне тым самым ўступіць у сілу.

Апошнія навіны