Праезд у прыгарадных цягніках падаражэў на 14%
- 21.03.2011, 17:08
У Беларусі на 14% падвышаны тарыф на перавозкі пасажыраў прыгараднымі цягнікамі.
Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі № 28 ад 11 сакавіка 2011 года.
У прыватнасці зонны тарыф усталяваны ў памеры 500 рублёў (раней 440 рублёў), тарыф за 1 кіламетр - 50 рублёў (раней 44 рублі).
Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.