Стан здароўя Сяргея Казакова пагоршыўся
- 21.03.2011, 18:55
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргей Казакоў даслаў з турмы на Валадарскага ліст маці.
У палітвязня з носа перыядычна ідзе кроў, галаўныя болі. З-за гэтага Сяргей можа спаць толькі каля 3-х гадзін на суткі. Медыцынская дапамога яму не аказваецца. Сяргея ўтрымліваюць у перапоўненай камэры, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».
Нагадаем, Сяргей Казакоў быў арыштаваны 27 студзеня і змешчаны ў СІЗА на Валадарскага. Актывіст ў якасці абвінавачанага праходзіць па так званай крымінальнай справе «аб масавых беспарадках» у Менску 19 снежня.