BE RU EN

«Малады фронт» прыйдзе ў Дзень Волі на плошчу Якуба Коласа

  • 22.03.2011, 10:04

Моладзь не спалохалася забароны на акцыю, у адрозненне ад арганізатараў ад партый і руху «За свабоду».

Намеснік старшыні «Маладога Фронту» Мікола Дземідзенка пракаментаваў рашэнне аргкамітэта па святкаванні 25 сакавіка адносна змены фармату акцыі.

«Нас на абмеркаванне чамусьці не паклікалі. Малады Фронт будзе працягваць заклікаць людзей сабрацца ў 18 гадзін на плошчы Якуба Коласа, каб прайсці шэсцем да сквера Янкі Купалы. Нашае рашэнне застаецца нязменным», - адзначыў Мікалай Дземідзенка.

Нагадаем, што кіраўніцтва Партыі БНФ, руху «За свабоду» і АГП вырашыла з-за забароны ўладаў праводзіць акцыю ў цэнтры горада проста ускласці кветкі да помнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Апошнія навіны