У новым спісе ЕЗ - чыноўнікі МУС, Мінюста, суддзі і пракуроры (Спіс)
- 22.03.2011, 11:11
На сайце Афіцыйнага часопіса ЕЗ апублікаваныя імёны яшчэ 19 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўропу.
Спіс са 156 чалавек дапоўнены прозвішчамі ў асноўным суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня, а таксама рэктараў беларускіх ВНУ, адказных за выключэння студэнтаў па палітычных матывах. Такім чынам, на дадзены момант спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў налічвае 175 прозвішчаў, паведамляе БелаПАН.
У дадатковы спіс уключаныя:
Гайдукевіч Валер Уладзіміравіч - камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных спраў;
Гурэеў Сяргей Віктаравіч - намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік папярэдняга расследавання МУС;
Качанаў Уладзімір Уладзіміравіч - саветнік міністра юстыцыі;
Бадак Ала Мікалаеўна - намеснік міністра юстыцыі;
Сіманаў Аляксандр Анатольевіч - намеснік міністра юстыцыі;
Тушынскі Ігар Геранінавіч - намеснік міністра юстыцыі;
Скурат Віктар - начальнік Менскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС;
Іваноў Сяргей - намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай работай і кадравага забеспячэння ГУУС Менгарвыканкама;
Кадзін Раман - камандзір роты баявога і тэхнічнага забеспячэння Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Менгарвыканкама;
Комар Вольга - суддзя суда Фрунзенскага раёна Менска (справа Васіля Парфянкова);
Загароўскі Антон - пракурор суда Фрунзенскага раёна (справа Васіля Парфянкова);
Чаркас Тацяна Станіславаўна - суддзя суда Фрунзенскага раёна Менска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Зміцера Новіка);
Маладцова Тацяна - пракурор суда Фрунзенскага раёна Менска (справы Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Зміцера Новіка);
Лябедзік Міхаіл Пятровіч - першы намеснік галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия»;
Падгайскі Генадзь Данатавіч - дырэктар Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;
Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч - рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта;
Батура Міхаіл Паўлавіч - рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;
Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч - рэктар Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна;
Алпеева Тамара Міхайлаўна - рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.