BE RU EN

«Белнафтахім» увёў абмежаванні на набыццё бензіну

  • 22.03.2011, 15:35

Канцэрн прымае меры «для недапушчэння далейшага павелічэння вывазу за мяжу бензінаў і дызпаліва».

Як тлумачыць прэс-служба прадпрыемства, значны рост рэалізацыі аўтамабільнага паліва ў прымежных раёнах краіны вядзе «да прычынення шкоды эканоміцы краіны».

Як сталася, «кошт на аўтамабільнае паліва на ўнутраным рынку фарірумуецца, зыходзячы з сацыяльнай значнасці гэтага тавару для грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь, і стала з'яўляецца стратным для вытворцаў». Больш за тое, прэс-служба канцэрна мяркуе, што датуе насельніцтва нашай краіны, а страты толькі часткова кампенсуе экспартнымі продажамі нафтапрадуктаў.

Нагадаем, Беларусь атрымлівае нафту з Расеі па ўнутрырасейскіх коштах з прэміяй да кошту, аднак кошт аўтамабільнага паліва ў нашай краіне больш чым на 10% вышэйшы чым у Расеі. Чаму пры аднолькавым кошце на нафту для расейскіх і беларускіх НПЗ, продаж паліва на ўнутраным рынку з'яўляецца стратным для «Белнафтахіма», прэс-служба канцэрна не ўдакладняе.

Апошнія навіны