BE RU EN

У Дзень дурня Нацбанк «адменіць» абмежаванне на набыццё валюты

  • 23.03.2011, 14:50

З 1 красавіка адмяняецца 30-дзённае рэзерваванне сродкаў у рублях на набыццё валюты... Але ўводзяцца прыярытэты.

Рэзерваванне банкамі сродкаў на набыццё валюты будзе ажыццяўляцца ў ранейшым рэжыме - за адзін працоўны дзень да правядзення таргоў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.

Пры гэтым задавальненне заявак на набыццё валюты ў ходзе таргоў будзе ажыццяўляцца ў межах агульнай сумы заявак на продаж замежнай валюты з улікам наступнай прыярытэтнасці напрамкаў выкарыстання набытай замежнай валюты: для аплаты за медыкаменты, за пастаўлены ў рэспубліку прыродны газ, для пагашэння крэдытаў у замежнай валюце і для іншых мэтаў.

Тыя, каму валюты не дастанецца, па-ранейшаму павінныя шукаць даляры і еўра самастойна, г.зн. на «шэрым» рынку, дзе курс даляра склаўся на ўзроўні 3750-3800 беларускіх рублёў за адзін даляр.

Апошнія навіны