BE RU EN

Бацьку Мікіты Ліхавіда «раілі» ўгаварыць сына «прызнацца» (Відэа)

  • 24.03.2011, 10:05

24 сакавіка працягнецца суд над актывістам руху «За свабоду» Мікітам Ліхавідам. Нагадаем, «пацярпелымі» па справе праходзяць 29 міліцыянтаў.

Мікіту Ліхавіда затрымалі 19 снежня на плошчы Незалежнасці і спачатку асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту. 23 снежня пастанова аб арышце была адмененая, але актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў «масавых» беспарадках.

Напярэдадні Алена Ліхавід распавяла Белсату, як бацька Мікіты (які жыве асобна ўжо 17 гадоў) спрабаваў дапамагчы сыну. Яшчэ 14 лютага яна атрымала ад былога мужа СМС-паведамленне: трэба пагаварыць.

«Мы сустрэліся, і ён шэптам мне, на вушка, вельмі акуратна, аглядаючыся, кажа:«Лена, трэба ратаваць хлопца». - «Як ты мне прапануеш гэта зрабіць?» - «Я сустракаўся з адным чалавекам, з вельмі кампетэнтным, ён усё ведае. Ён мне сказаў: хай скажа, што ён ішоў за грошы ці за бутэльку». У гэтым выпадку бацьку Мікіты паабяцалі, што праз месяц-два сын будзе дома, інакш - атрымае тэрмін і паедзе «валіць лес».

На гэта Алена Ліхавід адказала, што лепш «валіць лес», чым нагаворваць на сябе і іншых.

Апошнія навіны