BE RU EN

Бацькі Мікіты Ліхавіда патрабуюць пакараць ілжэсведак у форме

  • 25.03.2011, 11:30

Бацькі Мікіты Ліхавіда настойваюць на прыцягненні да адказнасці міліцыянта, які складаў на яго адміністрацыйны пратакол за ўдзел у акцыі 19 снежня 2010 года.

Як высветлілася на судовым працэсе, міліцыянт Аляксандар Багданаў не бачыў, што рабіў прыхільнік руху «За свабоду» і не затрымліваў апазіцыянера. Аднак склаў на яго адміністрацыйны пратакол. Па гэтым пратаколе Ліхавід адбыў спачатку арышт, а пасля быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе «Радыё Рацыя».

-Доказная база - нуль, усё развальваецца на вачах. Чалавек, які сказаў так, затрымліваў Мікіту, складаў на яго рапарт, пратакол. У канцы было даказана, што ён яго не затрымліваў, яго не ведае і прызнаецца, што даваў ілжывыя паказанні. Усё, так бы мовіць, «зразумела».

Маці зняволенага кажа, што з улікам ілжывых паказанняў Мікіта павінен быць апраўданы. Па словах Алены Ліхавід, на судовым працэсе ейны сын трымаўся вельмі бадзёра, хоць адбітак турмы, безумоўна, прыкметны - абстрыжаныя галава і незвычайна бледная скура.

Апошнія навіны