Зноў падаражэлі нафтапрадукты
- 25.03.2011, 16:36
Канцэрн «Белнафтахім» з 25 сакавіка на 5-20% падвысіў адпускныя кошты на шэраг нафтапрадуктаў.
На 20% выраслі адпускныя кошты пячнога і рэактыўнага паліва, асвятляльнай газы. Кошт суднавага паліва, топачнага мазуту і гудрону павялічыўся на 10%. Менш за ўсё падаражэлі нафтабітумы - на 5%.
Канцэрн «Белнафтахім» раней заявіў пра намер змагацца з вывазам з Беларусі бензіну і дызпаліва, бо кошт на іх на ўнутраным рынку «з'яўляецца стратным для вытворцаў». Аўтабензін і дызпаліва ў Беларусі з 3 сакавіка сталі даражэйшымі ў сярэднім на 4,5-20%.