Пяць гадзін «прафілактычнай» гутаркі
- 26.03.2011, 14:07
Пяць гадзін правёў 25 сакавіка ў Полацкім РАУС Віктар Калеснік, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» і «Свабоднага рэгіёну».
Удзень ён быў зняты з маршруткі, што ішла ў Менск. У РАУС Віктару патлумачылі, што ён не затрыманы, а дастаўлены для «прафілактычнай» гутаркі. Сэнс размовы зводзіўся да таго, што ўдзельнічаць у рознага кшталту апазыцыйных масавых мерапрыемствах - вельмі дрэнна, і нармальныя людзі гэтага не робяць. Былі таксама згаданыя кандыдаты ў прэзідэнты з адпаведнымі характарыстыкамі, паведамляе ПЦ «Вясна».
Актывіст быў выпушчаны з РАУС толькі ўвечары, калі акцыя на Дзень Волі ў Менску ўжо пачалася.