Мінэканамразвіцця РФ: Пошліна на імпарт аўтамабіляў у Беларусь вырасце з 1 ліпеня
- 28.03.2011, 4:29
Імпартная пошліна на ўвоз грамадзянамі легкавых аўтамабіляў у Беларусь з 1 ліпеня паднімецца да расейскага ўзроўню.
Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Андрэй Сляпнёў у панядзелак журналістам, перадае «Інтэрфакс-Захад».
«Цяпер у мытным тарыфе ў нас існуюць пэўныя выняткі, але па аўтамабілях была дасягнутая дамоўленасць, што з 1 ліпеня пошліны на імпарт у Беларусь вырасце да ўзроўню, усталяванага ў РФ», - паведаміў ён.
Як паведамлялася, з 1 студзеня 2010 г. для юрыдычных асоб пры ўвозе аўтамабіляў на тэрыторыю Беларусі і Казахстана пачалі дзейнічаць стаўкі Адзінага мытнага тарыфу. За аснову імпартных ставак быў прыняты мытны тарыф Расеі. Стаўкі для ўвозу аўтамабіляў фізічнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі і Казахстана засталіся на ранейшым узроўні, якія істотна ніжэйшыя за стаўкі, усталяваныя ў РФ.
У прыватнасці, пры ўвозе фізічнымі асобамі аўтамабіляў у РФ стаўкі вар'іруюцца ў Расеі ад 3 еўра за 1 куб. см да 5,8 еўра за 1 куб. см. у залежнасці ад працоўнага аб'ёму рухавіка. У Беларусі - ад 0,35 еўра да 5 еўра.