«У выпадку наяўнасці валюты ў касе»
- 28.03.2011, 17:06
Апошнім беларускім банкам, які не ўводзіў афіцыйных абмежаванняў па аперацыях з валютай, застаецца «Беларусбанк».
Пра гэта паведамляе спецыялізаваны банкаўскі рэсурс infobank.by, які правёў маніторынг сітуацыі з валютай. Абсалютная большасць беларускіх банкаў абмежавалі магчымасці па аперацыях з канвертаваннем паміж рублёвымі і валютнымі карткамі. Шмат у якіх банках абмежаванні закранулі і аперацый з наяўнай валютай па валютных картках.
Адсутнасць абмежаванняў не заўсёды значыць свабодную магчымасць набыцця валюты. Часцяком банкі гарантуюць аперацыі толькі ў выпадку наяўнасці валюты ў касе (*). Улічваючы, што на сённяшні дзень вялікая верагоднасць ейнай адсутнасці ў касе, інтэрнэт-выданне паказвае тэрміны, якія дэкларуюцца банкамі па вяртанні наяўных валютных сродкаў з валютных картак.
Таксама у многіх банках ўведзеныя сутачныя ліміты або абмежавання па памеры на адну аперацыю, у тым ліку і па зняцці наяўнай валюты за мяжой.