Выпадак на мяжы
- 28.03.2011, 17:18
26 сакавіка ў пункце пропуску «Гродна-1» пры афармленні грамадзян, якія прыбылі з Польшчы ў Беларусь цягніком «Кузніца - Гродна», чацвёра маладых людзей выклікалі ў памежнікаў падазрэнні.
Як сталася, - пад іхнім адзеннем з дапамогай скотчу было схавана па ноўтбуку, паведамляе прэс-служба Пагранкамітэта.
У ходзе сумеснага з супрацоўнікамі мытні дагляду ноўтбукі былі канфіскаваныя і перададзеныя ў Гарадзенскую рэгіянальную мытню. Сума ацэнкі «нацельнага» багажу склала каля 10 млн. рублёў.