Пенсіянерам не будуць вяртаць ільготы
- 29.03.2011, 12:25
Пенсіянерам не плануецца вяртаць ільготы на праезд.
Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела па справах ветэранаў і людзей сталага ўзросту Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Святлана Ермаковіч сёння на online-канферэнцыі «Сацыяльная абарона людзей сталага ўзросту, ветэранаў і інвалідаў», якая праходзіць на сайтах БелТА і міністэрства.
«Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» для ветэранаў працы (пенсіянераў) ільготы па праезду на пасажырскім транспарце не прадугледжаныя, - адзначыла Святлана Ермаковіч. - Унясенне змяненняў і дапаўненняў, звязаных з прадастаўленнем пенсіянерам ільгот па праезду на гарадскім пасажырскім транспарце, у цяперашні час не прадугледжваецца».