У кватэры Пачобута - ператрус
- 29.03.2011, 13:06
У гарадзенскай кватэры, дзе жыве з сям'ёй журналіст «Газеты Выборчай» Анджэй Пачобут, знаходзяцца супрацоўнікі КДБ.
Яны праводзяць следчыя дзеянні. Пра гэта паведаміў ягоны калега па Саюзе палякаў журналіст Ігар Банцар.
Учора ў дачыненні Анджэя Пачобута была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу аб абразе прэзідэнта РБ. Анджэй Пачобут пакуль падазраваны. Справу распачаў пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў на падставе артыкулаў у «Газеце Выборчай» і блогу журналіста.