«Беларуснафта» патрапіла пад амерыканскія санкцыі з-за Ірана
- 29.03.2011, 21:39
ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да ВА «Беларуснафта» за супрацоўніцтва з іранскай NaftIran Intertrade Company.
Пра гэта 29 сакавіка паведаміла прэс-служба Дзярждэпу ЗША.
«Сёння Злучаныя Штаты прадпрымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення ціску на Іран за ягоную адмову выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з яго ядзернай праграмай», гаворыцца ў прэс-рэлізе знешнепалітычнага ведамства.
«Ключавым элементам нашай стратэгіі з'яўляецца ўвага да нафта-і газаздабычы Ірана, патэнцыял якіх, як прызнала Рада Бяспекі ААН у рэзалюцыі 1929, выкарыстоўваецца Іранам для фінансавання сваёй дзейнасці па распаўсюджванню ядзернай зброі, а таксама для закупак тавараў падвойнага прызначэння. У межах гэтай стратэгіі Дзяржаўны дэпартамент ўводзіць санкцыі ў дачыненні беларускай дзяржаўнай энергетычнай кампаніі «Беларуснафта», заявіў Дзярждэп ЗША.
Дзярждэпартамент на падставе дбайнага расследавання пацвердзіў, што «Беларуснафта» заключыла ў 2007 годзе 500-мильённы Кантракт з NaftIran Intertrade Company па развіцци нафтавага радовішча Джафеір у Іране. Згодна Закону аб санкцыях у дачыненні Ірана, санкцыі накладаюцца на кампаніі, якія інвестуюць звыш 20 млн даляраў.
Гэта другі выпадак прымянення санкцый да кампаніі, якая супрацоўнічае з іранскімі нафтавымі прадпрыемствамі. У верасні 2010 года санкцыі, уведзеныя ў адносінах да NaftIran Intertrade Company, прымусілі французскую кампанію Total, нарвежскую Statoil, італьянскую ENI, галандскую Royal Dutch Shell і японскую INPEX адмовіцца ад працы ў Іране.