Цэны на запраўках вырастуць апоўначы
- 30.03.2011, 13:30
Рост сусветных катыровак на нафту ў чарговы раз адгукнецца беларускім аўтамабілістам.
З 00.00 гадзін чацвярга 31 сакавіка на запраўках можна будзе ўбачыць новыя кошты:
ДП - 3150,
Н-80 - 3150,
Аі-92 - 3300,
Аі-95 - 3750
Новыя тарыфы зацверджаныя загадам канцэрна «Белнафтахім» №114 ад 29.03.2011 «Аб коштах на нафтапрадукты». У цяперашні час праводзіцца пераацэнка запасаў і рэшткаў, якія знаходзяцца на складах і ў рэзервуарах, перадае «Інтэрфакс-Захад».