BE RU EN

Мікіта Ліхавід абвясьціў галадоўку пратэсту

  • 31.03.2011, 12:23

Пра галадоўку Мікіта Ліхавід паведаміў сваёй маці Алене Ліхавід падчас спатканьня, якое адбылося раніцай 31 сакавіка ў менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.

"Сказаў, што пачынае галадоўку супроць прысуду, які лічыць незаконным і настойвае на яго адмене. Патрабуе, каб сьведка, які даваў супроць яго паказаньні, назваў тых, хто прымушаў яго ілжэсьведчыць. Яшчэ сказаў, што на судзе адчуваў сябе больш свабодным, чым судзьдзя, пракурор і пацярпелыя. Падрабязнасьці паведамлю пазьней", — распавяла "Свабодзе" Алена Ліхавід.

29 сакавіка судзьдзя Партызанскага раённага суду Натальля Пыкіна прызнала 20-гадовага актывіста руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіда вінаватым ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" 19 сьнежня і асудзіла на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму. Сваякі Мікіты Ліхавіда адразу заявілі, што разам з адвакатам ён будзе абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны