BE RU EN

Праезд у грамадскім транспарце Менска - 850 рублёў

  • 31.03.2011, 19:27

Рашэнне Менгарвыканкама №800 аб павелічэнні на 20% тарыфаў на праезд у гарадскім грамадскім транспарце 30 сакавіка 2011 г. ўключанае ў Нацыянальны рэестр прававых актаў.

Кошт адной паездкі ў аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро складзе Br850, паведамляе АФН.

Тарыф на праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг зацверджаны ў памеры Br1300, масай менш за 5 тыс. кг - у памеры 2100 за паездку пры маршруце да 10 км і 2700 больш за 10 км.

Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць Br33500, на два віды - Br44750, на тры віды Br53350 і на чатыры - Br60350. Дакументам таксама ўстаноўлены кошт праязных на палову месяца і на дэкаду.

Згодна з дакументам дадзенае рашэнне падлягае абавязковаму апублікаванню ў газеце «Минский курьер» і ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны