Каракас і Менск стварылі СП для газіфікацыі Венесуэлы
- 4.03.2011, 12:45
Улады Венесуэлы і Беларусі дамовіліся аб стварэнні сумеснага прадпрыемства, якое будзе забяспечваць бытавым газам Каракас, а пасля і іншыя рэгіёны баліварыянскай рэспублікі.
Пра гэта паведамілі ў сераду ў дзяржаўнай нафтагазавай карпарацыі «Петролеас-дэ-Венесуэла» (ПДВСА), перадае Latindex.
Пагадненне, падпісанае кіраўніцтвам ПДВСА і беларускай кампаніі «Белгазбуд», прадугледжвае стварэнне прадпрыемства «Венесуэлагазбуд». Пілотным праектам гэтага аб'яднання стане газіфікацыя сталічнага раёна Каціа.
«Мы пачнем з Каракаса і разлічваем ў будучыні ахапіць ўсю нацыянальную тэрыторыю», - адзначыў у сувязі з гэтым кіраўнік аднаго з падпаддзяленняў «Петролеас-дэ-Венесуэла», ПДВСА-Гас, Анхель Нуньес.
У сваю чаргу, генеральны дырэктар «Белгазбуда» Уладзімір Ягораў заявіў, што стварэнне «Венесуэлагазбуда» - гэта першы крок на шляху газіфікацыі ўсёй тэрыторыі гэтай паўднёваамерыканскай рэспублікі.