BE RU EN

КДБ адмовіўся вяртаць канфіскаваную тэхніку «Нашай Ніве»

  • 9.03.2011, 2:41

Гэта вынікае з адказу ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці, які рэдакцыя выдання атрымала на хадайніцтва аб вяртанні кампутарнай тэхнікі.

У адказе Упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці за подпісам выконваючага абавязкі начальніка, палкоўніка Уладзіміра Калача паведамляецца, што «рэчы будуць вернутыя пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў». І гэта пры тым, што некаторыя з канфіскаваных носьбітаў інфармацыі былі зусім пустыя.

На думку рэдакцыі, гэта сведчыць аб тым, што мэтай ператрусаў і вымання тэхнікі былі не толькі «следчыя дзеяньні», але і жаданне ўскладніць працу незалежных СМІ.

Апошнія навіны