«Міжнародная амністыя» заклікала пісаць лісты Лукашэнку і Васілевічу
- 9.03.2011, 13:38
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна і безумоўна вызваліць асуджанага Аляксандра Атрошчанкава і іншых вязняў сумлення.
Таксама праваабаронцы патрабуюць правесці незалежнае расследаванне заяваў аб катаваннях зняволеных у ізалятары КДБ і дазволіць доступ медыцынскіх экспертаў да ўсіх затрыманых.
«Міжнародная амністыя» таксама просіць нагадаць беларускім чыноўнікам, што Беларусь падпісала Міжнародны пакт па грамадзянскіх і палітычных правах, а значыць павінная не дапускаць выпадкаў катаванняў і нялюдскага абыходжання, а таксама праводзіць аператыўнае і незалежнае расследаванне заяваў па адпаведных фактах.
Нагадаем, аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя, акрамя Аляксандра Атрошчанкава, прызнала вязнямі сумлення Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку, Уладзіміра Някляева, Мікалая Статкевіча, Ірыну Халіп, Наталлю Радзіну, Анастасію Палажанк, Аляксандра Фядуту, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзьку, Алеся Міхалевіча, Уладзіміра Кобеца, Аляксандра Арастовіча і Сяргея Марцалева.