У кангрэсе ЗША 1 красавіка пройдуць слуханні па Беларусі
- 1.04.2011, 13:19
Як паведамляе афіцыйны сайт кангрэса, слуханні праводзіць камітэт па замежных справах сумесна з падкамітэтам па справах Еўропы і Еўразіі і падкамітэтам па справах Афрыкі, аховы здароўя і правах чалавека.
Чакаецца, што ў слуханнях прымуць удзел прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША і праваабарончых арганізацый.