BASNET заблакаваў доступ да charter97.org?
- 10.04.2011, 12:09
Як паведамляюць наведвальнікі charter97.org, доступ да сайта з сеткі Акадэміі навук BASNET заблакаваны.
Мы звяртаемся да карыстальнікаў сетак BASNET, Белдзяржуніверсітэта і Мінадукацыі з просьбай пацвердзіць гэты факт. Для гэтага дастаткова паспрабаваць зайсці на наш сайт і пакінуць каментар да гэтай навіны. У выпадку, калі зайсці на наш сайт не атрымалася, набярыце ў камандным радку tracert charter97.org і вынік адпраўце на нашую электронную скрыню charter97@gmail.com.
Такое блакаванне можа ажыццяўляцца на падставе сумна вядомага Указа № 60.
Механізм блакіроўкі просты: у БелДІЭ складаецца спіс забароненых сайтаў на падставе прапановаў упаўнаважаных дзяржаўных органаў. Дапамагчы ў складанні спісаў дзяржорганам маюць права юрыдычнай асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і "свядомыя" грамадзяне. Спіс размяшчаецца на сайце БелДІЭ, але праглядзець яго нельга. Доступ да забароненага сайце блакуецца для дзяржаўных органаў і арганізацый, а таксама арганізацый адукацыі, культуры.
Нагадаем, BASNET - найбуйнейшая і найбольш развітая навуковая камп'ютэрная сетка Рэспублікі Беларусь, якая на сённяшні дзень з'яўляецца адзінай сеткай у Беларусі, якая забяспечвае аўтаномны доступ да сусветных камп'ютэрных сетак праз агульнаеўрапейскую навуковую сетку GEANT абыходзячы шлюз "Белтэлекама".
У выпадку, калі інфармацыя аб увядзенні цэнзуры ў акадэмічнай сеткі пацвердзіцца, мы маем намер апавясціць еўрапейскіх партнёраў правайдэра і паставіць пытанне аб мэтазгоднасці супрацоўніцтва з сеткай, якая выкарыстоўвае магчымасці еўрапейскай навуковай і адукацыйнай сістэмы для палітычнай цэнзуры.