БелДІЭ не каментуе блакаванне сайтаў
- 11.04.2011, 10:23
Дзяржаўная інспекцыя Беларусі па электрасувязі не каментуе ўключэнне двух апазыцыйных сайтаў у спіс інтэрнэт-рэсурсаў, да якіх інтэрнэт-правайдэры павінныя абмяжоўваць доступ дзяржорганам і дзяржарганізацыям.
«Гэты спіс даступны толькі для інтэрнэт-правайдэраў», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс Захад» у БелДІЭ, адмовіўшыся пацвярджаць або абвяргаць інфармацыю аб унясенні сайтаў у спіс абмежаванага доступу.
Там таксама адмовіліся паведаміць аб агульнай колькасці рэсурсаў, уключаных у гэты спіс на цяперашні час.