Генпракуратура: Мы пацвярджаем блакаванне
- 11.04.2011, 11:04
У генеральнай пракуратуры Беларусі пацвердзілі прыняцце пастановаў аб абмежаванні доступу дзяржаўных органаў і арганізацый да сайтаў Хартыі'97 і «Беларускі партызан».
«Мы пацвярджаем, такое рашэнне было прынятае генеральнай пракуратурай», - заявілі агенцтву «Інтэрфакс Захад» у панядзелак у Генпракуратуры рэспублікі.
На падставе рашэння генеральнай пракуратуры Беларусі сайты Хартыя` 97 і «Беларускі партызан» уключаныя ў сфарміраваны БелДІЭ спіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг.