Асноўнай версіяй выбуху ў менскім метро з'яўляецца тэракт
- 11.04.2011, 20:51
Праваахоўныя органы Беларусі ў якасці асноўнай версіі выбуху ў менскім метро ў панядзелак разглядаюць тэрарыстычны акт.
"Асноўная версія ў следства - гэта тэрарыстычны акт", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" супрацоўнік праваахоўных органаў краіны, які пажадаў застацца неназваным.
"Знешнія прыкметы, характар атрыманых грамадзянамі калецтваў, гавораць менавіта пра тэракт", - растлумачыў суразмоўца агенцтва.