Расея прапанавала дапамогу ў расследаванні тэракту ў метро
- 11.04.2011, 21:28
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў дапамогу ў расследаванні тэракту ў метро.
Прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў у тэлефоннай размове з Аляксандрам Лукашэнкам выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у менскім метро і прапанаваў беларускаму боку усю неабходную дапамогу ў расследаванні гэтага тэракту, у пошуку ягоных арганізатараў і выканаўцаў, паведаміла журналістам прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Цімакова, перадае РІА "Новости".
У панядзелак у вечаровую гадзіну пік на станцыі "Кастрычніцкая" менскага метро прагрымеў выбух. Па папярэдніх дадзеных, сем чалавек загінулі і больш за 80 атрымалі раненні.