Тэракт у метро: 12 чалавек загінула, 149 пацярпелі. Верагодны выканаўца выбуху усталяваны
- 12.04.2011, 8:28
Колькасць загінулых ад выбуху ў менскім метро дасягнула 12 чалавек, паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі.
Як удакладнілі ў камітэце, 11 красавіка ў 17.55 на станцыі метро "Кастрычніцкая" адбыўся падрыў неўсталяванага выбуховага прыстасавання, які пацягнуў за сабой чалавечыя ахвяры. Па стане на 12 красавіка колькасць загінулых склала 12 чалавек (7 з якіх на цяперашні час апазнаныя). Акрамя таго, 149 чалавек звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя за медыцынскай дапамогай (з іх 22 у цяжкім стане, 30 - з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці).
Абражэй Наталья Валянцінаўна (дата нараджэння - 06.11.1966)
Шагойка Ганна Віктараўна (09.10.1954)
Капцюх аоман Васільевіч (16.03.1990)
Сербаеў Сяргей Уладзіміравіч (04.11.1988)
Наркевіч Анатоль Уладзіміравіч (03.06.1959)
Парфунцаў Аляксандр Яўгенавіч (21.03.1954)
Захаркава Тацяна Ігараўна (20.11.1968).
Паводле экспертных адзнак, магутнасць выбуховага прыстасавання эквівалентная 5 кг трацілу. Выбухная прылада, што змяшчала сечаную арматуру, цвікі 80х8мм і металічныя шарыкі дыяметрам каля 15 мм, была ўсталяваная ля лавы размешчанай на платформе.
Па дадзеным факце Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 289 "Тэрарызм" КК Беларусі.
У КДБ дадалі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам у дзеянне ўведзеная сістэма дзяржаўнага рэагавання на акты экстрэмізму. У Камітэце дзяржбяспекі створаны рэспубліканскі аператыўны штаб пад кіраўніцтвам старшыні КДБ. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група, якой кіруе намеснік генпракурора - старэйшы дарадца юстыцыі Андрэй Швед. Сілы правапарадку пераведзеныя ва ўзмоцнены рэжым кругласутачнага нясення службы.
Акрамя таго, па прапанове кіраўніцтва Расейскай Федэрацыі да 08.00 сёння чакаецца прыбыццё экспертаў ФСБ Расеі, перадае БелТА.
Рэспубліканскі штаб вядзе ўлік пацярпелых грамадзян. Інфармацыю аб пацярпелых можна атрымаць па тэлефоне:
+375 (17) 233-92-68, аб загінулых - з 09.00 да 18.00 - +375 (17) 219-92-30, з 18.00 да 09.00 - +375 (17) 219-92-99.
Па стане на 01.00 12 красавіка ў выніку аператыўна-следчых дзеянняў атрыманыя дадзеныя ў дачыненні найбольш верагоднага выканаўцы выбуху. Вядзецца ягоны вышук. Грамадзян, якім вядомая якая-небудзь інфармацыя, якая мае значэнне для расследавання крымінальнай справы, усталявання і вышуку асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі і выканання выбуху, праваахоўнікі просяць звяртацца па тэлефонах даверу ў КДБ +375 (17) 219-92-99 альбо ў міліцыю.