BE RU EN

Ананімны эксперт: Бомба вырабленая непрафесіяналам

  • 12.04.2011, 10:11

Выбухная прылада, што спрацавала ў менскім метро, была "відавочна самапальнай, вырабленай, хутчэй за ўсё, неспрактыкаванымі у падобных справах "майстрамі".

Так лічыць эксперт у галіне антытэрору, які пажадаў застацца неназваным.

У гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Інтэрфакс-Захад" ён адзначыў, што ў стварэнні бомбы выкарыстоўваўся порах. "Гэта пацвярджаецца характарам знешніх пашкоджанняў на целах грамадзян. Менавіта порах дае характэрныя апёкі скуры і дыхальных шляхоў", - сказаў эксперт.

"Выбуховыя прылады, якія выкарыстоўваліся тэрарыстамі ў апошні час, па меншай меры, у Расеі, вырабляліся на базе іншых выбуховых рэчываў", - працягнуў ён.

Суразмоўца агенцтва перакананы ў неабходнасці правядзення "максімальна дбайных пошукавых мерапрыемстваў, якімі павінныя займацца выключна прафесіяналы". "У гэтым сэнсе вельмі добра, што ў Менск прыбылі адпаведныя спецыялісты з Расеі", - сказаў эксперт.

Апошнія навіны