BE RU EN

У Менску арыштаваныя распаўсюджвальнікі чутак

  • 12.04.2011, 13:52

Спецслужбы Беларусі затрымалі траіх "распаўсюднікаў правакацыйных чутак, хто сее ў Менску паніку".

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту агенцтва "Інтэрфакс-Захад" у Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі краіны.

"Усе трое - жыхары Менска - былі затрыманыя і змешчаныя ў следчы ізалятар за тое, што з дапамогай інтэрнет-форумаў і сацыяльных інтэрнэт-сетак распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі пра нібыта ажыццёўленых ў беларускай сталіцы тэрарыстычных актах: выбухах аўтобусаў, аўта- і чыгуначнага вакзалаў", - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, такія чуткі "наўмысна пераследуюць мэту пасеяць паніку і дэстабілізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў горадзе". Супрацоўнікамі спецслужбаў "ужо ўсталяваныя асобы яшчэ дзесяці распаўсюджвальнікаў ілжывай інфармацыі, у самы бліжэйшы час у дачыненні да іх будуць прынятыя адпаведныя меры", адзначыў прадстаўнік Дзяржсакратарыята Савета бяспекі.

Апошнія навіны