Анджэя Пачобута перавялі ў следчы ізалятар
- 12.04.2011, 16:48
Журналіста Анджэя Пачобута перавялі ў следчы ізалятар Гродзенскай турмы №1.
12 красавіка яго наведаў адвакат Аляксандр Бірылаў.
Да Анджэя Пачобута ўжылі меру стрымання - знаходжанне пад вартай. Спачатку яго арыштавалі на трое сутак, ён сядзеў у міліцэйскім ізалятары Кастрычніцкага РАУС Гродна. Пасля яму працягнулі ўтрыманне ў турме на два месяцы, перадае Радыё Свабода.
Супраць журналіста польскай «Газеты Выборчай» гродзенца Анджэя Пачобута з 28 сакавіка вядзецца крымінальная справа па двух артыкулах: 368 (частка першая) - «Абраза прэзідэнта» і 367 (частка першая) - «Паклёп на прэзыдэнта».
Следства вядзе Гарадзенская абласная пракуратура. У аснове справы - публікацыі Анджэя Пачобута, вялікая частка якіх ўзятая з «Газеты Выборчай», іншыя - з ягонага асабістага блога і сайта «Беларускі партызан».