Па патрабаванні КДБ «Наша Ніва» выдаліла з сайта відэа пасля тэракту
- 12.04.2011, 17:15
Чатыры супрацоўнікі КДБ з'явіліся ў рэдакцыі «Нашай Нівы» 12 красавіка ў суправаджэнні двух міліцыянтаў і панятых.
У рэдакцыі ў гэты час знаходзіліся 9 супрацоўнікаў. Супрацоўнікі спецслужбаў заявілі, што ў КДБ «ёсць пытанні» да матэрыялаў, якія знаходзяцца на сайце «НН», і яны прыйшлі, каб у межах крымінальнай справы, узбуджанай па факце падзеяў у метро, выключыць адпаведныя фота- і відэаматэрыялы.
Таксама па іхнім патрабаванні з сайта было выдаленае відэа, зробленае ўчора каля метро «Кастрычніцкая» аператарамі «НН».
Рэдакцыйныя кампутары не забралі. З галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Андрэя Скурко ўзятая падпіска аб невыдаванні зместу размовы.