Студэнтка заставалася пад заваламі, калі Лукашэнка побач ўскладаў кветкі
- 13.04.2011, 1:32
Марына Шубіч - студэнтка 5-га курса БДЭУ. Яна збіралася выйсці на станцыі метро "Кастрычніцкая".
Сяброўка, якая ехала разам з ёй у метро, выйшла на адну станцыю раней. Калі даведалася пра выбух, пабегла на "Кастрычніцкую", дзе прадзяжурыла да ночы.
Марыну вынеслі толькі каля 23.00, паведамляе "Наша Ніва". Яна была ў такім страшэнным стане, што сяброўка апазнала яе толькі па вопратцы.
Марына толькі на 15 хвілін прыйшла ў сябе, увесь астатні час дзяўчына знаходзіцца ў несвядомым стане.
Дзяўчына знаходзілася пад заваламі нават у той час, калі ў 20.20 Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем спусціліся на станцыю, дзе ўсклалі кветкі ў памяць аб ахвярах тэракту.
Бацькі Марыны жывуць у Магілёве. Зараз яны выехалі ў Менск.
Марына Шубіч нарадзілася ў 1988 годзе. Шпіталяваная ў 3-ю Гарадскую клінічную лякарню.