Справа Ірыны Халіп накіраваная ў суд
- 13.04.2011, 12:30
У бліжэйшы час вядомая журналістка і жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава паўстане перад судом.
Справа жонкі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Ірыны Халіп пракуратурай Менска накіраваная ў Менгарсуд для вызначэння тэрытарыяльнай падсуднасці, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пракуратуры Менска.
Незразумела чаму, але таксама па гэтай справе праходзіць Павел Севярынец, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, і кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.
«Ім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 КК Беларусі», - удакладнілі ў пракуратуры Менска.
Мера стрымання пакінутая ранейшая: для Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева - зняволенне пад вартай, для Ірыны Халіп - хатні арышт.