BE RU EN

Напярэдадні тэракту ўрад прыняў пастанову па выбухоўцы

  • 13.04.2011, 12:51

Урад Беларусі 8 красавіка 2011 прыняў пастанову N458 «Аб мерах па выяўленні, абясшкоджванні і знішчэнні выбухованебяспечных прадметаў і выбуховых прылад».

Між тым, у Нацыянальным рэестры прававых актаў дадзены дакумент быў зарэгістраваны толькі 12 красавіка 2011 года, на наступны дзень пасля выбуху ў Менскім метро. На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале загаловак пастановы быў размешчаны ў аўторак увечары, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Па стане на раніцу 13 красавіка, поўны тэкст дакумента застаецца недасяжным для карыстальнікаў.

Апошнія навіны